Diafilm.proСказка о грибном царе Баравке, который решил устроить парад всех грибов в лесу. Каждый гриб готовился к событию, стремясь выглядеть самым красивым, особенно Мухомор, который считал себя лучшим. Однако царь Баравк заметил приближение людей и дал сигнал грибам спрятаться. Мухомор, оставшийся на виду, был замечен девочкой, но дедушка объяснил ей, что он несъедобен, и они отправились искать полезные грибы.

Кадр 1
Па заказу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Кадр 2
ЯК ГРЫБЫ ЗБІРАЛІСЯ НА ПАРАД? ПАВОДЛЕ К. КАЛІНЫ

Кадр 3
У дыяфільме мы паспрабуем расказаць не толькi пра грыбы i грыбныя стравы, але хочам пачуць адказ i ад Вас. Чаму вучыць гэтая казка? На гэтае i іншыя пытаннi вы зможаце адказаць пасля таго, як паслухаеце казку.

Кадр 4
У бары раслі дубы. Ля дубоў жылі грыбы: Грыб вялікі - грыбны тата - І малыя грыбяняты. (І. Муравейка)

Кадр 5
Надумаўся грыбны цар Баравік зрабіць парад усім грыбоў. Захацелася яму паглядзець, колькі ў яго царстве грыбнога народу.

Кадр 6
Пачалі грыбы рыхтавацца да парада. Кожнаму хацелася быць самым прывабным і прыгожым.

Кадр 7
Але трэба сказаць, што ў лясном царстве жылі розныя грыбы. Самы злосны быў Мухамор. Грыбы-суседзі не любілі яго.
Кадр 8
Не любілі яго ні лясныя жучкі, ні конікі і асабліва мухі. Яны ніколі не садзіліся на яго чырвоны капялюш.
Кадр 9
Але Мухамор нічога не заўважаў. Ён ганарыста стаяў у сваім яркім капелюшы і думаў, што ва ўсім свеце няма грыба, прыгажэйшага за яго.
Кадр 10
На парад Мухамор падрыхтаваўся першы. З самага ранку, як толькі выбліснула сонейка, ён ужо стаяў перад вялікай кропляй расы і любаваўся сабою.
Кадр 11
Але вось цар Баравік падаў знак, і грыбы рушылі на парад.
Кадр 12
Наперадзе пабеглі, штурхаючы і абганяючы адна адну, малыя лісічкі ў жоўценых аблавухіх капляшках і пачалі станавіцца ў рады.
Кадр 13
- Фі! - фрыкнуў Мухамор, - Куды яны нясуцца? - Ён нават не прызнаваў лісічак за грыбы.
Кадр 14
Потым выбеглі ў рознакаляровых каўпаках Сыраежкі.
Кадр 15
Важна прыйшлі Рыжыкі, пахістваючы шырокімі брылямі.
Кадр 16
Без усякага парадку, цэлым натоўпам, прабеглі перад Баравіком Ваўняткамі, Масляткамі, Махавікі.
Кадр 17
Паважна прыйшла сям’я Падбярозавікаў у карычневых бёртках.
Кадр 18
І раптам Мухамор убачыў чырвоны капелюш, ну, амаль што такі ж, як у яго … Гэта ішоў Падасінавік.
Кадр 19
Мухамор аж пазелянеў ад злосці.
Кадр 20
- Ах ты нягоднік! Чаму ты надзеў такі капялюш, як у мяне? - крыкнуў Мухамор і сарваў кветку рамонку.
Кадр 21
Ён абскуб з яє ўсе пялёсткі.
Кадр 22
Потым абсыпаў імi свой чырвоны капялюш.
Кадр 23
Думаючы, што ён самы прыгожы, Мухамор выпнуў наперад свае грудзі, расхінуў белую камізэльку і выішаў на самую сярэдзіну паляны.
Кадр 24
Усе грыбы моўчкі глядзелі на Мухамора і чакалі, што скажа Баравік.
Кадр 25
Але грыбны цар нават не зірнуў на Мухамора. Усе заўважылі, што ён устрывожана прыглядаецца да лясной сцяжынкі.
Кадр 26
Неўзабаве на ёй з’явіліся дзед і ўнучка.
Кадр 27
Цар Баравік убачыў людзей і падаў грыбам знак хавацца.
Кадр 28
Грыбы адразу пачалі разбягацца.
Кадр 29
Хто залез пад бярозу, хто зашыўся ў мох, хто накрыўся лісцем…
Кадр 30
На палянцы застаўся адзін толькі Мухарор.
Кадр 31
- Ах, які грыбы! - узрадавалася дзяўчынка. - Якія ў яго белыя крапiнкi на чырвонай шапцы, як на маёй сукенцы! Дзядулька, возьмем яго ў кошык? Зiрнi, якi прыгожы!
Кадр 32
- Прыгожы, ды ядавіты, - сказаў дзядуля ўнучцы. - Мы лепш пашукаем з табой баравікоў, падбярозавікаў, падасінавікаў...
Кадр 33
Кадр 34
МАСТАК У. ГОЛІКАЎ
Кадр 35
Аўтар сцэнарыя І. Гімпель Рэдактар А. Хаўста Мастацкі рэдактар І. Волкава Кінааператар Ю. Мільтнер © «Майстэрня дыяфільмаў» 220023 Мінск, пр. Скарыны, 98 1994 год
Кадр 36
Как муллу проучили Художник А.А.Кокорин Производство студии „Диафильм“ 1961 г.
Кадр 37
КАК ВОЛК ПОПАЛ В БЕДУ Выпуск фабрики „Диафильм“, 1954 г.
Пришлём код на почту — пароль не нужен
Потяните ползунок, чтобы сравнить кадр
Текущий баланс:
Выберите сумму пополнения:
Текст под кадрами распознан с самой плёнки, и местами в нём бывают ошибки. Напишите, что не так — поправим.
Похоже, вы управляете пультом. Включить TV-режим — крупный фокус и навигация стрелками?