Diafilm.pro

Рыгор Бородулин - детям

Автор: Варапаева В., Куцанавая Т. · Художник: Лось А. · Год: 1994 · Жанр: Познавательные · Возраст: 3 года

Несколько стихотворений и сказок белорусского поэта Рыгора Бородулина, в которых он рассказывает о природе, детстве и весёлых приключениях героев — от непослушной Ланы до босоногого Цмошака и хитрого Расюдача.

Кадр 1 диафильма «Рыгор Бородулин - детям»

Кадр 1

Па заказу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Кадр 2 диафильма «Рыгор Бородулин - детям»

Кадр 2

Рыгор Барадулін- Дзецам малюнкі Алены Лось

Кадр 3 диафильма «Рыгор Бородулин - детям»

Кадр 3

Ушаччына. Край азёр і лясоў.

Кадр 4 диафильма «Рыгор Бородулин - детям»

Кадр 4

Тут, на Ушаччыне, нарадзіўся вядомы беларускі паэт Рыгор Барадулін.

Кадр 5 диафильма «Рыгор Бородулин - детям»

Кадр 5

"...Вяслуюць крыллямі буслы, Плывуць, плывуць пад светам. Атаваю, Іржышчам злым Пайшло ў прочкі лета."

Кадр 6 диафильма «Рыгор Бородулин - детям»

Кадр 6

Гэта, дзеці, першая кніжка, якую паэт напісаў для вас. У сваіх вершах і казках ён расказвае аб прыгажосці роднай прыроды, дзяцінстве.

Кадр 7 диафильма «Рыгор Бородулин - детям»

Кадр 7

У гэтай кнізе змешчаны і казкі. "Кабылка – Пстрычкаю заб’еш… – так пачынаецца "Мех шэрых, мех белых".

Кадр 8

Падзєї разгортваюцца наступным чынам: "...Пайшла ты, - Каб цябе задраў мядзведзь. 6

Кадр 9

...Тваю я просьбу Выканаць гатоў... Што будзе далей? Чытайце казку і даведаецеся.

Кадр 10

Героі книг Рыгора Барадуліна – вясёлы цягнік, непаслухмяная Лана, босыя цукеркі і нават дзіўныя задачы.

Кадр 11

"Берагам ішоў Цімошак, Нёс лазовы цяжкі кошык. Варушыўся дужа кошык – Там сядзела многа кошак.

Кадр 12

Адпачыць хацеў Цімошак, Задрамаў – раскрыўся кошык. Кошкі хітрыя паволі Разбрыліся ўсе на волі.

Кадр 13

Кошка першая пайшла Частавацца да бусла. Пачастунак надта слабы – Не да смаку кощцы жабы.

Кадр 14

А другая кошка Мурка З верaб’ём гуляла ў жмурки.

Кадр 15

Дзве схАваліся за горкай,

Кадр 16

Дзве сачылі за вавёркай.

Кадр 17

Дзве збаяліся ваўкоў, Хвост на плечы – І дамоў!

Кадр 18

Спаў Цімошак дацямна, засталася з ім адна. Ты падумай і скажы, Колькі кошак у кашы?

Кадр 19

А вось новы герой Барадуліна. Хто ён, мы зараз пазнаёмім вас. "А да Ланы - Хоць ты плач! - Часта ходзіць Раскідач. Нежаданы Гэты госць. Раскідае ўсё, Як ёсць.

Кадр 20

На падлозе Мішкі, Кніжкі, На падлозе Міскі, лыжкі. Небарачка – качка Крача… Пад канапу Скача мячык. І злятае са стала Бедны певень Без крыла.

Кадр 21

Давядзецца Выгнаць з хаты Шкоднага Раскідача. Каб на радасць Мамы, таты Мчаўся ён науцекача!

Кадр 22

З гэтай гераіняй вы, відаць, знаёмы. Імя ёй – Падказка. 20

Кадр 23

"У пятым класе быў гультай. З мянушкаю Шалтай-Балтай. праспаць урокі быў мастак І меў адну ўцеху – Ганяў па вуліцах сабак, Лічыў варон на стрэхах.

Кадр 24

Быў ворагам у гусакоў – Дражніў ён іх чырвоным. Шмат сінякоў і гузакоў Меў на ілбе штодзённа.

Кадр 25

Ды стаў шукаць – Аж збіўся з ног – Таварыша такога, Каб з ім Усё ён ведаць мог, Не робячы нічога.

Кадр 26

Ішоў ён неяк раніцой, Сустрэў дзяўчынку Працу – Здалёк Звярнуў убок І з ёй Не захацеў вітацца.

Кадр 27

Назаўтра зноў партфель схаваў і ў шлях падаўся зрання. Убачыў хлапчанё, спытаў: – Як зваць цябе? – Старанне.

Кадр 28

Чапей! Насустрач хлопец. Рад: "Паможа мне, няйначай..." Спытау: – Як звацъ цябе? – Расклад! Гультай ледзъ–ледзъ не плача.

Кадр 29

І раптам З доўгім языком Вяртуха. – Калі ласка, Спыніся! – К ёй імчыць бягом. – Як зваць цябе? – Падказка.

Кадр 30

Назаўтра, Як пачаўся ўрок, Гультай трымаўся смела: Падказка тут непадалёк – За першай партай села. Настаўнік гультая якраз Паклікаў. Стала ціха, А ён ні "а", ні "бэ" у адказ, Што сталася са слыхaм?!

Кадр 31

Крыныць Падказка – усё адно Не чуе ён, ды й годзе. І вось настаўнік двойку зноў У дзённіку выводзіць.

Кадр 32

Ящчэ быў выліканы ён. А за падказ Падказку Географ выгнаў з класа вон-Час і закончыць казку.

Кадр 33

Гультай дамоў пяцёрку нёс- Дзве двойкі плюс адзінку.

Кадр 34

Шмат у кнігах Р. Барадуліна і вясёлых жартаў: "Мама ўчора гаварыла, Што яна ката пабіла. Дужа рыжага шкада, Чым жа склеіць нам ката?"

Кадр 35

“Сабачьих не шкадує слёз Скуголіць жаласна Барбос. Ён без відэльца еў пюрэ І праглынуў раптоўна "рэ".

Кадр 36

I сапраўды Сабачы лёс: Барбосам быў, А стаў Бабос. Ён хоча забрахаць, Ды брэх Гучыць, як дражніць Бэх, эх, эх.

Кадр 37

І азбуку Барбос дзряз без "рэ" Як запытаць Дзе "рэ"?!!

Кадр 38

"Пераходзіць Бусел брод. Дзюба ўгору узведзена Гэта едзе бутэрброд З жабкамі ўсярэдзіне. На вячэру буслянятам Добра быць з цыбатым татам..."

Кадр 39

Спадабаліся вам, дзеці, творы Рыгора Барадуліна? Чытайце іх.

Кадр 40

КАНЕЦ

Кадр 41

Сцэнарый В. Варапаевай Т. Куцанавай Рэдактаp А. Хауста Мастацкі рэдактар І. Волкава Кінааператар Ю. Мільтнер © "Майстэрня дыяфільмаў" 220023 Мінск, пр. Ф. Скарыны, 98 1994 г.

Насыщенность
Яркость
Размер текста
Шрифт текста
Громкость