Diafilm.proАфриканский зверёк Дундик приезжает в гости к белорусским друзьям, впервые видит снег и заболевает. Доктор Дятел и его помощница Сова объясняют, как лечиться, а друзья помогают Дундику выздороветь, уча его правилам ухода за больными и важности приёма лекарств.

Кадр 1
Па заказу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Кадр 2
ДУНАЗІК БЕЛАРУСКІХ СЯБРОЎ

Кадр 3
Да ведама настаўнікаў. Рэкамендацыя для ўрокаў прадмета «Чалавек і свет» у першым класе пры вывучэнні тэмы «Лякарствы. Прастудныя захворванні. Догляд хворых».

Кадр 4
— Прывітание, мяне завуць Дундзік. Я жыву ў далёкай Афрыцы і ніколі не бачыў снегу.

Кадр 5
– Мяне ў госці запрасілі беларускія сябры Зайчык, Вавёрка і Лісічка. Чакайце, я хутка прыеду.

Кадр 6
Зайчык: — Як мы рады сустрэчы! Бавёрка: — Добры дзень, Дундзік! Лісяня: — Наша прывітание, сябар.

Кадр 7
— Вось у гэтай гасцініцы ты будзеш жыць. Зараз адпачні, а заўтра раніцай прыйдзем да цябе з цёплай зімовай вопраткай. І пакажам, што такое беларуская зіма.
Кадр 8
— Як доўга іх няма. Я сам зараз пагляджу на снег і на зіму.
Кадр 9
– Вось, што такое снег! Ён мяккі як пярына, ён белы як цукар.
Кадр 10
— Ён смачны як марожанае.
Кадр 11
Вавёрка: — Што ты нарабіў, Дундзік! Чаму не дачакаўся нас? Бачыш, ты захварэў. Цябе агледзяць доктар Дзяцел і яго памочніца Сава. Яны прапішуць табе лекарства.
Кадр 12
— А што такое лякарства! Гэта смачна! Навошта яго піць! Не хачу. А-а-а…
Кадр 13
Дзяцел: — Калі вы кашляеце, хворы, трэба закрываць рот насоўкай, каб не захварэлі акружаючыя.
Кадр 14
— Дыхайте, не дыхайте. Так, усё зразумела.
Кадр 15
— У хворага прастуда. Павышаная тэмпэратура. Горла пачырванула. Яму цяжка дыхаць.
Кадр 16
— З гэтым рэцэптам пойдзеце ў аптэку. Лепш за ўсё паласкаць горла лекавымі травамі.
Кадр 17
– Мне трэба ісці да астатніх хворых. Мая памочніца выканае ўсё распараджэнні.
Кадр 18
— Сябры. Захварэў наш госць Дундзік. Дзяцел параў паласкаць горла лекавымі травамі. Паглядзіце ў сваіх дамашніх аптэках, у каго што ёсць і хутчэй ляціце, бяжыце.
Кадр 19
– Па-першае. У кожнага дома павінна быць аптэчка з самымі неабходнымі лекамі. У цябе прастуда і, каб хутчэй ачуняць, трэба абавязкова піць мікстуру ад кашля і таблеткі.
Кадр 20
— Лекі не заўсёды смачныя, але праз некалькі дзён ты ачуняеш.
Кадр 21
— Дзякуючы лекам, захворванні, якія раней былі смяротнымі, зараз хутка вылечваюцца.
Кадр 22
Лісяня: — Мама, мне нічога не баліць. Можна пайсці да сяброў. Ліса: — Бачыш, сынок, ты правільна выконваў усе парады доктара і хутка ачуняў.
Кадр 23
Сава: — Есць лекі, якія папярэджваюць хваробу. Іх называваюць «прышчэпкі». А ёсць такія, што лечаць хваробу.
Кадр 24
Вавёрка: — Дзякуй, сябры, ўсім. Паскачу хутчэй да Дундзіка.
Кадр 25
Вавёрка: — Зараз мы цябе палечым ад кашля. У каструлю зальём кіпень. Пакладзём чайную лыжку соды. А ты будзеш дыхаць гэтую пару.
Кадр 26
Сава: — Гэтая інгаляцыя называецца «Духмяныя яблокі». Парасон затрымлівае пахучую пару над хворым.
Кадр 27
Сава: — Вазьмі вітамін, ён таксама дапаможа ачуняць.
Кадр 28
— Якія прыгожыя цукеркі. Яны, відаць, вельмі смачныя. Я зараз усе з’ем.
Кадр 29
— Нельзя так рабіць! Вітаміны не цукеркі. Гэта таксама лекі. І їх треба прымаць столькі, колькі дазваляе ўрач — 2-3 у дзень.
Кадр 30
— Бачыш, Дундзік, ты хутка ачуняй. Табе дапамаглі мае лекі і твае сябры. Ідзі хутчэй да іх.
Кадр 31
— Некалькі парад на развітанне. Нельга хадзіць з мокрымі нагамі, хутчэй бяжы прасушыцца і пераапрануцца.
Кадр 32
— Некаторыя дзеці не жадаюць цёпла апранацца, калі надвор’е халоднае. Гэтым яны самі сябе караюць.
Кадр 33
Усе разам: — Хутчэй, Дундзік, пайшли гуляць. Надвор’е цудоўнае.
Кадр 34
— Будзьце здаровы, дзеці! Ніколі не хварэйце! А я яшчэ да вас прыеду ў госці.
Кадр 35
МАНЕЧ УУ МАЛЯВАНА i. ВОЛКАВА
Кадр 36
Сцэнарый І. Дабрушкінай Кінааператар Ю. Мільтнер Рэдактар М. Жылінская Мастацкі рэдактар І. Славук © «Майстэрня дыяфільмаў» 220023 г. Мінск, пр-т Ф. Скарыны, 98 1993 г.
Пришлём код на почту — пароль не нужен
Потяните ползунок, чтобы сравнить кадр
Текущий баланс:
Выберите сумму пополнения:
Текст под кадрами распознан с самой плёнки, и местами в нём бывают ошибки. Напишите, что не так — поправим.
Похоже, вы управляете пультом. Включить TV-режим — крупный фокус и навигация стрелками?